ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 мая 2007 г. № 693

Аб узнагароджанні В.А.Картузава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу і асабісты ўклад у вырашэнне пытанняў тэхнічнай палітыкі ў сельскай гаспадарцы і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь узнагародзіць галоўнага саветніка аддзела сельскагаспадарчай вытворчасці галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага комплексу Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Картузава Валерыя Анатольевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.