ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 мая 2007 г. № 696

Аб камандзіраванні групы прадстаўнікоў Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 30 мая па 2 чэрвеня 2007 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) Старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Сухарэнку Сцяпана Мікалаевіча і яго намеснікаў – начальніка галоўнага ўпраўлення контрразведвальнай дзейнасці Вегеру Віктара Паўлавіча, начальніка галоўнага ўпраўлення эканамічнай бяспекі і барацьбы з карупцыяй Свораба Мікалая Канстанцінавіча і начальніка галоўнага ўпраўлення забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці Траццяка Пятра Уладзіміравіча для ўдзелу ў сумесным пасяджэнні калегій Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Службы знешняй разведкі Расійскай Федэрацыі.