ЗАГАД МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 мая 2007 г. № 126

Аб прызнанні страціўшым сілу загада Міністэрства культуры Беларускай ССР ад 17 ліпеня 1990 г. № 92

На падставе пункта 4 плана дадатковых мерапрыемстваў па рэалізацыі распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 2005 г. № 108рп «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню сістэмы нарматыўных прававых актаў і Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь», зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2005 г. № 839, і Палажэння аб Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2001 г. № 1558, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ЗАГАДВАЕ:

Прызнаць страціўшым сілу загад Міністэрства культуры Беларускай ССР ад 17 ліпеня 1990 г. № 92