ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 29 лютага 2000 г. N 266

 АБ ЗАКЛЮЧЭННI ШЛЯХАМ АБМЕНУ НОТАМI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ 
 РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЯПОНII АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ 
 У КАНВЕНЦЫЮ ПАМIЖ УРАДАМ САЮЗА САВЕЦКIХ САЦЫЯЛIСТЫЧНЫХ 
 РЭСПУБЛIК I УРАДАМ ЯПОНII АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА 
 ПАДАТКААБКЛАДАННЯ Ў ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ НА ДАХОДЫ АД 18 
 СТУДЗЕНЯ 1986 г.

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:

 1. Прыняць прапанову Дзяржаўнага падатковага камiтэта,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi,
аб заключэннi шляхам абмену нотамi Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Японii аб унясеннi змяненняў у
Канвенцыю памiж Урадам Саюза Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк i
Урадам Японii аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання ў дачыненнi
да падаткаў на даходы ад 18 студзеня 1986 г.

 2. Зацвердзiць прыкладзеную ноту Мiнiстэрства замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь да Пасольства Японii ў Рэспублiцы Беларусь аб
заключэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Японii аб унясеннi змяненняў у Канвенцыю памiж Урадам Саюза Савецкiх
Сацыялiстычных Рэспублiк i Урадам Японii аб пазбяганнi двайнога
падаткаабкладання ў дачыненнi да падаткаў на даходы ад 18 студзеня
1986 г. *)
 Мiнiстэрству замежных спраў ажыццявiць неабходныя працэдуры па
заключэнню названага Пагаднення шляхам абмену нотамi.

 _____________________________
 *) Не рассылаецца.

 Выконваючы абавязкi Прэм'ер-мiнiстра
 Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН