ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 мая 2006 г. № 106-З
Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 14 красавіка 2006 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 24 красавіка 2006 года
Ратыфiкаваць Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць, падпісанае ў г. Мінску 30 верасня 2005 года.
ПАГАДНЕННЕ
памiж Рэспублiкай Беларусь i Федэратыўнай Рэспублiкай Германiя аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання ў дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць
Рэспублiка Беларусь i Федэратыўная Рэспублiка Германiя,