ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 лютага 2000 г. № 131
Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб стварэнні Аб’яднанай электраэнергетычнай сістэмы
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб стварэнні Аб’яднанай электраэнергетычнай сістэмы, падпісанае ў г. Мінску 22 лістапада 1999 г.
Ускласці на Беларускі дзяржаўны энергетычны канцэрн каардынацыю выканання названага Пагаднення.
Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу ўказанага Пагаднення.