ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 лютага 2001 г. № 206
Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін, падпісанае ў г. Мінску 29 чэрвеня 2000 г.
Назначыць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь адказным за выкананне названага Пагаднення.
2. Міністэрству замежных спраў Рэспублікі Беларусь накіраваць Малдаўскаму Боку паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, якія неабходны для ўступлення ў сілу Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін.