ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 4 чэрвеня 2001 г. № 835

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI IНДЫЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Ў ГАЛIНЕ КАРАНЦIНУ I АХОВЫ РАСЛIН

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Зацвердзiць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Iндыя аб супрацоўнiцтве ў галiне каранцiну i аховы
раслiн, падпiсанае ў г.Дэлi 22 лютага 2001 г.
 Вызначыць Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання
органам, якi каардынуе выкананне названага Пагаднення.
 Даручыць Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць паведамленне аб
выкананнi Урадам Рэспублiкi Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур,
неабходных для ўступлення ў сiлу ўказанага Пагаднення.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН