ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 ліпеня 2006 г. № 843

Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне ветэрынарыі

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне ветэрынарыі, падпісанае ў г. Мінску 2 сакавіка 2005 года.

Вызначыць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання органам, адказным за выкананне дадзенага Пагаднення.

Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Урадам Рэспублікі Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.