ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 чэрвеня 2007 г. № 746

Аб камандзіраванні Г.К.Дзейка ў г. Сафію (Рэспубліка Балгарыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 10 па 13 чэрвеня 2007 г. у г. Сафію (Рэспубліка Балгарыя) Міністра па падатках і зборах Дзейка Ганну Канстанцінаўну для ўдзелу ў 11-й Генеральнай асамблеі Унутрыеўрапейскай арганізацыі падатковых адміністрацый у якасці наглядальніка.