ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 мая 2006 г. № 103-З
Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб заахвочванні і ўзаемнай ахове інвестыцый
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 6 красавіка 2006 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 24 красавіка 2006 года
Ратыфiкаваць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб заахвочванні і ўзаемнай ахове інвестыцый, падпісанае ў г. Мінску 26 жніўня 2005 года.
ПАГАДНЕННЕ
паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб заахвочванні і ўзаемнай ахове інвестыцый
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Славацкай Рэспублікі (далей – Дагаворныя Бакі),
прызнаючы неабходнасць інтэнсіфікацыі эканамічнага супрацоўніцтва на прынцыпах узаемнай выгады для абедзвюх дзяржаў,