ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 мая 2007 г. № 17

Аб рэспубліканскім фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны»

На падставе Рэспубліканскай комплекснай праграмы сацыяльнай падтрымкі пажылых людзей, ветэранаў і асоб, пацярпеўшых ад вынікаў войн, на 2006–2010 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2005 г. № 1488, і ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзення фестываляў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, фінансуемых з рэспубліканскага і (ці) мясцовых бюджэтаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 г. № 521, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Правесці з мая 2007 года па май 2008 года ІХ рэспубліканскі фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны».