ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 чэрвеня 2007 г. № 753

Аб прысваенні прафесійнаму калектыву мастацкай творчасці дзяржаўнай установы «Брэсцкі тэатр лялек» звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь»

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За высокія дасягненні ў галіне тэатральнага мастацтва і значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры прысвоіць прафесійнаму калектыву мастацкай творчасці дзяржаўнай установы «Брэсцкі тэатр лялек» званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».