ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 чэрвеня 2007 г. № 764

Аб камандзіраванні М.П.Зайчанкі і М.П.Корбута ў г. Санкт-Пецярбург (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 8 па 11 чэрвеня 2007 г. у г. Санкт-Пецярбург (Расійская Федэрацыя) Міністра эканомікі Зайчанку Мікалая Пятровіча і Міністра фінансаў Корбута Мікалая Пятровіча для ўдзелу ў XI Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме.

Пакрыццё расходаў па найму жылога памяшкання ажыццявіць па фактычных затратах.