ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 красавіка 2006 г. № 488

Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб прынцыпах супрацоўніцтва паміж мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі Рэспублікі Беларусь і мясцовымі ўрадамі Кітайскай Народнай Рэспублікі

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб прынцыпах супрацоўніцтва паміж мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі Рэспублікі Беларусь і мясцовымі ўрадамі Кітайскай Народнай Рэспублікі, падпісанае ў г. Пекіне 5 снежня 2005 года.

Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Урадам Рэспублікі Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.