Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

 22 красавiка 1997 г. N 386                              г.Мiнск


 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ КАМIТЭЦЕ
 ПА НАВУЦЫ I ТЭХНАЛОГIЯХ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===
         ___________________________________________________________
         Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
         Республики  Беларусь   от  29  октября   2001  г.  N   1556
         (Национальный  реестр правовых  актов Республики  Беларусь,
         2001 г., N 103, 5/9280) <C20101556> 

 _
        [Изменения и дополнения:
            Постановление  Совета Министров  Республики Беларусь  от
         28  ноября  1997 г.   N 1564  (Собрание   декретов,  указов
         Президента   и   постановлений   Правительства   Республики
         Беларусь, 1997 г., N 33, ст.1061) <C29701564>]


     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Зацвердзiць прыкладзенае  Палажэнне аб  Дзяржаўным  камiтэце
па навуцы i тэхналогiях Рэспублiкi Беларусь.

     2. Лiчыць  мэтазгодным мець у  Дзяржаўным камiтэце па  навуцы i
тэхналогiях калегiю ў складзе 11 чалавек.

     3. Дзяржаўнаму  камiтэту  па навуцы i тэхналогiях у трохмесячны
тэрмiн  ва  ўстаноўленым  парадку  прадставiць  у  Савет   Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь прапановы аб унясеннi ў рашэннi Урада змяненняў,
якiя вынiкаюць з дадзенай пастановы.


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                              С.Лiнг


                                    ЗАЦВЕРДЖАНА
                                    Пастанова Савета Мiнiстраў
                                    Рэспублiкi Беларусь
                                    22.04.1997 N 386


 ПАЛАЖЭННЕ
 аб  Дзяржаўным камiтэце па навуцы
 i тэхналогiях Рэспублiкi Беларусь


     1. Дзяржаўны   камiтэт   па  навуцы  i  тэхналогiях  Рэспублiкi
Беларусь (надалей  -  ДКНТ)   з'яўляецца   рэспублiканскiм   органам
дзяржаўнага   кiравання,   якi   праводзiць   дзяржаўную   палiтыку,
ажыццяўляе  рэгуляванне i  кiраванне ў  галiне навукi,  техналогiй i
iнфарматызацыi  i  знаходзiцца  ў  падпарадкаваннi  Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
         ___________________________________________________________
         Пункт 1  - с изменениями,  внесенными постановлением Совета
         Министров Республики Беларусь от 28 ноября 1997 г. N 1564

            1. Дзяржаўны камiтэт па  навуцы i тэхналогiях Рэспублiкi
         Беларусь   (надалей  -   ДКНТ)  з'яўляецца  рэспублiканскiм
         органам  дзяржаўнага кiравання,  якi праводзiць  дзяржаўную
         палiтыку,  ажыццяўляе  рэгуляванне  i  кiраванне  ў  галiне
         навукi i техналогiй i  знаходзiцца ў падпарадкаваннi Савета
         Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
         ___________________________________________________________

     2. ДКНТ у сваёй дзейнасцi  кiруецца  заканадаўствам  Рэспублiкi
Беларусь i дадзеным Палажэннем.

     3. Галоўнымi задачамi ДКНТ з'яўляюцца:

     3.1. распрацоўка  i  рэалiзацiя  дзяржаўнай  палiтыкi  ў галiне
навукi, тэхналогiй i iнфарматызацыi;
         ___________________________________________________________
         Пункт 3.1 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
         Министров Республики Беларусь от 28 ноября 1997 г. N 1564

            3.1.  распрацоўка  i  рэалiзацiя  дзяржаўнай  палiтыкi ў
         галiне навукi i тэхналогiй;
         ___________________________________________________________

     3.2.    каардынацыя    дзейнасцi    мiнiстэрстваў    i    iншых
рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i
распарадчых  органаў,  аб'яднанняў,  прадпрыемстваў,  арганiзацый  i
ўстаноў   у   галiне   навуковай,   навукова-тэхнiчнай,  iнавацыйнай
дзейнасцi i iнфарматызацыi, а  таксама мiжнароднага супрацоўнiцтва ў
гэтых напрамках;
         ___________________________________________________________
         Пункт 3.2 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
         Министров Республики Беларусь от 28 ноября 1997 г. N 1564

            3.2.   каардынацыя  дзейнасцi   мiнiстэрстваў  i   iншых
         рэспублiканскiх  органаў  дзяржаўнага  кiравання,  мясцовых
         выканаўчых    i     распарадчых    органаў,    аб'яднанняў,
         прадпрыемстваў, арганiзацый  i ўстаноў у  галiне навуковай,
         навукова-тэхнiчнай  i  iнавацыйнай   дзейнасцi,  а  таксама
         мiжнароднага супрацоўнiцтва ў гэтых напрамках;
         ___________________________________________________________

     3.3. правядзенне   адзiнай   дзяржаўнай   палiтыкi   ў   галiне
мiжнароднага навукова-технiчнага супрацоўнiцтва;

     3.4. забеспячэнне   кантролю   за   выкананнем    заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь  па  пытаннях  развiцця  навукi i тэхналогiй,  а
таксама за выкарыстаннем дзяржаўных  сродкаў,  якiя  выдзяляюцца  на
фiнансаванне навукi;

     3.5. арганiзацыйна-эканамiчнае рэгуляванне  развiцця  навукi  i
тэхнiкi;

     3.6.  удасканаленне  структуры  навукова-тэхнiчнага  патэнцыялу
рэспублiкi i павышенне эфектыўнасцi яго выкарыстання.

     4.  ДКНТ  у  адпаведнасцi  з  ускладзенымi   на  яго  галоўнымi
задачамi:

     4.1. аналiзуе  стан  i  прагназуе  тэндэнцыi  развiцця навукi i
тэхналогiй у Рэспублiцы Беларусь,  рыхтуе прапановы аб  прыярытэтных
напрамках  навукова-тэхнiчнай  дзейнасцi,  мерах  па  iх  дзяржаўнай
падтрымцы;

     4.2.   сумесна  з   зацiкаўленымi  распрацоўвае   прапановы  аб
удасканаленнi  механiзма  эканамiчнага  рэгулявання  i  стымулявання
навуковай, навукова-тэхнiчнай i  iнавацыйнай дзейнасцi ў рэспублiцы,
садзейнiчае развiццю новых  эфектыўных формаў гэтай дзейнасцi;

     4.3.  прымае  ўдзел   у  распрацоўцы  дзяржаўнай  iнвестыцыйнай
палiтыкi;

     4.4. рыхтуе  ва ўстаноўленым парадку  прапановы па фiнансаванню
навуковай,  навукова-тэхнiчнай  i   iнавацыйнай  дзейнасцi  за  кошт
сродкаў рэспублiканскага бюджэту;

     4.5.  уносiць   ва  ўстаноўленым  парадку   ў  Савет  Мiнiстраў
Рэспублiкi    Беларусь    прапановы     па    пералiку    дзяржаўных
навукова-тэхнiчных  праграм,  арганiзуе  распрацоўку  праектаў гэтых
праграм,  iх  дзяржаўную  навукова-тэхнiчную  экспертызу, зацвярджае
гэтыя праграмы, ажыццяўляе кантроль за ходам iх выканання;

     4.6.    праводзiць   конкурсы    праектаў   навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх  i вопытна-тэхналагiчных  работ па вырашэнню
важнейшых   навукова-тэхнiчных   i   сацыяльна-эканамiчных  праблем,
распрацоўцы  тэхналогiй  i  аб'ектаў  новай  тэхнiкi,  арганiзуе  iх
дзяржаўную навукова-тэхнiчную экспертызу, зацвярджае гэтыя праекты i
ажыццяўляе кантроль за ходам iх выканання;

     4.7.   ажыццяўляе   ва   ўстаноўленым   парадку   кантроль   за
выкарыстаннем  сродкаў рэспублiканскага  бюджэту, прадугледжаных  на
навуковую, навукова-тэхнiчную i iнавацыйную  дзейнасць, i ў выпадках
неэфектыўнага  або  нямэтавага  iх  выкарыстання  прымае  рашэннi аб
спыненнi фiнансавання адпаведных работ;

     4.8. прымае ва ўстаноўленым парадку пры неабходнасцi рашэннi аб
змяненнi аб'ёмаў  фiнансавання расходаў па  вызначаных заканадаўчымi
актамi   Рэспублiкi   Беларусь   напрамках   выкарыстання   сродкаў,
прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на навуку;

     4.9.   вывучае   эфектыўнасць   дзейнасцi   навуковых  i  iншых
арганiзацый     i    ўстаноў,     якiя    ажыццяўляюць    навуковую,
навукова-тэхнiчную i iнавацыйную дзейнасць;

     4.10. стварае i вядзе рэестр высокатэхналагiчных вытворчасцей i
прадпрыемстваў;

     4.11.   забяспечвае   iнфармацыйнае   абслугоўванне  навуковай,
навукова-тэхнiчнай  i iнавацыйнай  дзейнасцi, падрыхтоўвае прапановы
па  прававому, арганiзацыйнаму  i эканамiчнаму  рэгуляванню ў  сферы
iнфарматызацыi,   прапагандуе  iдэi   iнфарматызацыi  грамадства  як
важнейшы фактар яго сацыяльна-эканамiчнага развiцця;
         ___________________________________________________________
         Пункт  4.11  -  с  изменениями,  внесенными  постановлением
         Совета Министров  Республики Беларусь от 28  ноября 1997 г.
         N 1564

            4.11. забяспечвае iнфармацыйнае абслугоўванне навуковай,
         навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi;
         ___________________________________________________________

     4.12.  выпрацоўвае  меры   па  рэфармаванню  навукова-тэхнiчнай
сферы, развiццю i ўмацаванню матэрыяльна-тэхнiчнай базы навукi;

     4.13. ажыццяўляе арганiзацыю  выканання навуковых даследаванняў
i навукова-тэхнiчных    рашэнняў   па    праблемах   iнфарматызацыi,
дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай  экспертызы ствараемых аўтаматызаваных
iнфармацыйных сiстэм, сетак, баз i банкаў  даных, а таксама кантроль
за iх выкарыстаннем.
         ___________________________________________________________
         Положение  дополнено  пунктом  4.13  постановлением  Совета
         Министров Республики Беларусь от 28 ноября 1997 г. N 1564
         ___________________________________________________________

     5.   ДКНТ  выконвае   таксама  iншыя   функцыi,  прадугледжаныя
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

     6. ДКНТ у межах сваёй кампетэнцыi мае права:

     6.1.   рыхтаваць   ва   ўстаноўленым   парадку   прапановы   па
ўдасканаленню заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у  галiне навуковай,
навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi;

     6.2.  утвараць навуковыя,  каардынацыйныя i  экспертныя саветы,
камiсii, часовыя  навуковыя калектывы, рабочыя групы  i iншыя органы
для  выканання   работ  i  разгляду   пытанняў,  аднесеных  да   яго
кампетэнцыi;

     6.3.     выступаць     дзяржаўным     заказчыкам     дзяржаўных
навукова-тэхнiчных  праграм,  праектаў  асобных  навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ;

     6.4.  удзельнiчаць у  правядзеннi навукова-тэхнiчных  экспертыз
iнвестыцыйных   праектаў   i   праграм   зыходзячы   з  неабходнасцi
забеспячэння тэхналагiчнай бяспекi рэспублiкi;

     6.5.  атрымлiваць ва  ўстаноўленым парадку  ад мiнiстэрстваў  i
iншых   рэспублiканскiх  органаў   дзяржаўнага  кiравання,  мясцовых
выканаўчых  i  распарадчых   органаў,  аб'яднанняў,  прадпрыемстваў,
арганiзацый   i   ўстаноў   iнфармацыю,   неабходную  для  выканання
ўскладзеных на яго задач;

     6.6.  ствараць  ва  ўстаноўленым  парадку  за  кошт  вызначаных
заканадаўствам  Рэспублiкi Беларусь  крынiц спецыяльныя  галiновыя i
мiжгалiновыя мэтавыя фонды;

     6.7.   у  парадку,   прадугледжаным  заканадаўствам  Рэспублiкi
Беларусь, праводзiць  перагаворы i заключаць  мiжнародныя пагадненнi
Рэспублiкi Беларусь мiжведамаснага  характару з адпаведнымi органамi
замежных дзяржаў i мiжнароднымi арганiзацыямi, удзельнiчаць у рабоце
гэтых   органаў   i   арганiзацый,   прымаць   удзел  у  мiжнародных
мерапрыемствах па навукова-тэхнiчных праблемах;

     6.8.   праводзiць   ва   ўстаноўленым   парадку  мiжнародныя  i
нацыянальныя  канферэнцыi, кангрэсы,  сiмпозiумы, нарады,  семiнары,
выстаўкi  i  iншыя  мерапрыемствы  па  пытаннях,  аднесеных  да  яго
кампетэнцыi;

     6.9.  ажыццяўляць праверкi  ходу рэалiзацыi  навукова-тэхнiчных
праграм i  асобных праектаў, работ  i мерапрыемстваў, выконваемых  у
межах  iншых напрамкаў  навуковай, навукова-тэхнiчнай  i iнавацыйнай
дзейнасцi,  якiя   фiнансуюцца  за  кошт   сродкаў  рэспублiканскага
бюджэту, а  таксама ходу выканання  рашэнняў па пытаннях  навуковай,
навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi;

     6.10. ствараць,  рэарганiзоўваць i лiквiдаваць  ва ўстаноўленым
парадку падведамныя прадпрыемствы, арганiзацыi i ўстановы;

     6.11.   прыцягваць   ва   ўстаноўленым   парадку   спецыялiстаў
мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання,
мясцовых выканаўчых i распарадчых  органаў, Акадэмii навук Беларусi,
навуковых  арганiзацый  i  ўстаноў,  вышэйшых  навучальных  устаноў,
аб'яднанняў  i прадпрыемстваў,  у  тым  лiку замежных,  да вырашэння
найбольш важных пытанняў навуковай, навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай
дзейнасцi;

     6.12.  заключаць   ва  ўстаноўленым  парадку   з  аб'яднаннямi,
прадпрыемствамi,   навуковымi  i   iншымi  арганiзацыямi,  вышэйшымi
навучальнымi    ўстановамi,    часовымi    навуковымi   калектывамi,
спецыялiстамi  i  экспертамi  дагаворы  па  распрацоўцы,  экспертызе
праектаў i  праграм, падрыхтоўцы аналiтычных аглядаў  i прагнозаў па
праблемах навуковай,  навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай  дзейнасцi, а
таксама   па  рашэнню   iншых  пытанняў,   якiя  адносяцца   да  яго
кампетэнцыi;

     6.13.  хадайнiчаць  ва  ўстаноўленым  парадку аб узнагароджаннi
работнiкаў, якiя  ўнеслi вялiкi ўклад  у развiццё навукi,  тэхнiкi i
тэхналогiй, дзяржаўнымi ўзнагародамi.

     7.   ДКНТ  ажыццяўляе   сваю  дзейнасць   ва  ўзаемадзеяннi   з
рэспублiканскiмi    органамi   дзяржаўнага    кiравання,   мясцовымi
выканаўчымi  i  распарадчымi  органамi,  Акадэмiяй  навук  Беларусi,
галiновымi   акадэмiямi,    грамадскiмi   навуковымi   аб'яднаннямi,
прадпрыемствамi, арганiзацыямi i ўстановамi ўсiх формаў уласнасцi.

     8.  ДКНТ ва  ўстаноўленым  парадку  прымае нарматыўныя  акты па
аднесеных  да   яго  кампетэнцыi  пытаннях,   якiя  абавязковыя  для
выканання  ўсiмi   юрыдычнымi  i  фiзiчнымi   асобамi  на  тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь, арганiзуе i кантралюе iх выкананне.
     Пры   неабходнасцi  такiя   акты  могуць   прымацца  сумесна  з
мiнiстэрствамi   i  iншымi   рэспублiканскiмi  органамi  дзяржаўнага
кiравання.

     9.  ДКНТ   ажыццяўляе  ў  парадку,   вызначаным  заканадаўствам
Рэспублiкi   Беларусь,    кiраўнiцтва   падведамнымi   аб'яднаннямi,
прадпрыемствамi, арганiзацыямi  i ўстановамi шляхам  зацвярджэння iх
статутаў,   заключэння  кантрактаў   з  iх   кiраўнiкамi,  кiравання
маёмасцю.

     10. ДКНТ разглядае звароты  грамадзян па пытаннях, аднесеных да
яго кампетэнцыi, прымае па iх  неабходныя меры, а таксама праводзiць
прыём грамадзян.

     11.  ДКНТ узначальвае  Старшыня, якi  прызначаецца на  пасаду i
вызваляецца ад пасады Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
     Старшыня  ДКНТ  мае   намеснiкаў,  колькасць  якiх  вызначаецца
Прэзiдэнтам    Рэспублiкi   Беларусь.    Намеснiкi   Старшынi   ДКНТ
прызначаюцца  на  пасаду  i  вызваляюцца  ад  пасады ва ўстаноўленым
парадку.

     12. Старшыня ДКНТ:
     кiруе  дзейнасцю   ДКНТ  i  нясе   персанальную  адказнасць  за
выкананне ўскладзеных на ДКНТ задач i ажыццяўленне iм сваiх функцый;
     размяркоўвае   абавязкi  памiж   сваiмi  намеснiкамi,  вызначае
ступень  адказнасцi  iх  i  кiраўнiкоў  структурных  падраздзяленняў
цэнтральнага  апарату ДКНТ  за кiраўнiцтва  асобнымi напрамкамi  яго
дзейнасцi;
     зацвярджае структуру i штатны расклад цэнтральнага апарату ДКНТ
у межах  устаноўленых   колькасцi  работнiкаў  i   расходаў  на  яго
ўтрыманне,  а  таксама   палажэннi  аб  структурных  падраздзяленнях
цэнтральнага апарату;
     прызначае  на  пасаду,  у  тым  лiку  на  кантрактнай аснове, i
вызваляе ад пасады работнiкаў цэнтральнага апарату ДКНТ i кiраўнiкоў
падведамных аб'яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў;
     выдае ў межах сваёй кампетэнцыi загады, дае ўказаннi, арганiзуе
i кантралюе iх выкананнне;
     стварае ва ўстаноўленым парадку  фонды на прадстаўнiцкiя мэты i
iншыя няпланавыя мерапрыемствы;
     забяспечвае захаванне дзяржаўных сакрэтаў у цэнтральным апараце
ДКНТ  i  падведамных  аб'яднаннях,  прадпрыемствах,  арганiзацыях  i
ўстановах   ва  ўстаноўленым   заканадаўствам  Рэспублiкi   Беларусь
парадку.

     13. Для калектыўнага разгляду асноўных пытанняў, якiя адносяцца
да кампетэнцыi ДКНТ, абмеркавання  важнейшых напрамкаў яго дзейнасцi
ў ДКНТ  утвараецца   калегiя  ў  складзе   Старшынi  ДКНТ  (старшыня
калегii), яго намеснiкаў па пасадзе, iншых кiруючых работнiкаў ДКНТ,
а таксама  вучоных  i  вядучых   спецыялiстаў  у  галiне  навуковай,
навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi.
     Колькасць членаў  калегii i яе  персанальны склад зацвярджаюцца
Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
     Рашэннi калегii  праводзяцца ў жыццё загадамi  Старшынi ДКНТ. У
выпадку рознагалоссяў памiж Старшынёй i калегiяй Старшыня праводзiць
у жыццё  сваё  рашэнне  i  паведамляе  аб  гэтым  у  Савет Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь, а  члены калегii  маюць права  накiраваць свае
меркаваннi ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

     14.  Цэнтральны  апарат  ДКНТ  утрымлiваецца  за  кошт  сродкаў
рэспублiканскага бюджэту.

     15.  ДКНТ з'яўляецца  юрыдычнай  асобай,  мае пячатку  з выявай
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем. _