ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 чэрвеня 2007 г. № 814

Аб узнагароджанні П.В.Якубовіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё Беларускай энергетычнай сістэмы і ўдасканальванне органаў дзяржаўнага энергетычнага нагляду ўзнагародзіць намесніка генеральнага дырэктара дзяржаўнага вытворчага аб’яднання электраэнергетыкі «Белэнерга» Якубовіча Паўла Вацлававіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.