ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 чэрвеня 2007 г. № 816

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Арцюхоўскага Анатолія Афанасьевіча, дырэктара закрытага акцыянернага таварыства «Мінскі завод безалкагольных напіткаў», за значны ўклад у развіццё і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў філіяла «Вілія» закрытага акцыянернага таварыства «Мінскі завод безалкагольных напіткаў», Вілейскі раён;

Дворніка Уладзіміра Андрэевіча, дырэктара рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Саўгас-камбінат «Зара», Мозырскі раён, за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў;

Карпца Сяргея Фёдаравіча, дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Лунінецкі малочны завод», за значны ўклад у забеспячэнне высокаэфектыўнай сельскагаспадарчай вытворчасці філіяла «Лабчанскае» адкрытага акцыянернага таварыства «Лунінецкі малочны завод», Лунінецкі раён;