МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 ЗАГАД

 19 жнiўня 1996 г. г.Мiнск N 203


 Аб правiлах кiнавiдэаабслугоўвання насельнiцтва
 i пракату кiнавiдэафiльмаў
 ___________________________________________________________
 Утратил силу постановлением Министерства культуры от 8 июня
 2007 г. № 28 (зарегистрировано в Национальном реестре - №
 8/16678 от 21.06.2007 г.) <W20716678> _

 У сувязi з неабходнасцю ўдасканалення нарматыўных актаў у
галiне кiнавiдэапракату
ЗАГАДВАЮ:

 1. Зацвердзiць Правiлы кiнавiдэаабслугоўвання насельнiцтва i
пракату кiнавiдэафiльмаў (дадаюцца).

 2. Дзяржаўнаму рэгiстру кiнавiдэафiльмаў i кiнавiдэапраграм
(Рошчын У.П.) унесцi ў палажэнне аб Дзяржрэгiстры адпаведныя
змяненнi.

 3. Лiчыць страцiўшымi сiлу Правiлы пракату кiнавiдэафiльмаў i
вiдэапраграм на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаныя загадам
Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь ад 24.12.92 N 773.