ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 сакавіка 2001 г. № 302
Аб прыняцці Пратакола аб унясенні паправак у Пагадненне аб стварэнні міжнароднай сістэмы і арганізацыі касмічнай сувязі «ІНТЭРСПУТНІК»
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства сувязі, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб прыняцці Пратакола аб унясенні паправак у Пагадненне аб стварэнні міжнароднай сістэмы і арганізацыі касмічнай сувязі «ІНТЭРСПУТНІК», адобранага Саветам Міжнароднай арганізацыі касмічнай сувязі «ІНТЭРСПУТНІК» на XXV сесіі ў г. Маскве 30 лістапада 1996 г.
Вызначыць Міністэрства сувязі органам, які каардынуе выкананне ўказанага Пратакола.
Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне дэпазітарыю аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пратакола.