ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 красавіка 2001 г. № 530
Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб умовах заснавання і дзейнасці Беларуска-Расійскага універсітэта
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб умовах заснавання і дзейнасці Беларуска-Расійскага універсітэта, падпісанае ў г. Магілёве 19 студзеня 2001 г.
Прызначыць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь органам, які каардынуе выкананне дадзенага Пагаднення.
Даручыць Міністэрству замежных спраў Рэспублікі Беларусь накіраваць паведамленне Расійскаму Боку аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу дадзенага Пагаднення.