ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 лютага 2006 г. № 159

Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб правядзенні сумесных навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ у галіне ўзбраення і ваеннай тэхнікі

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб правядзенні сумесных навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ у галіне ўзбраення і ваеннай тэхнікі, падпісанае ў г. Мінску 18 кастрычніка 2005 г.

Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Урадам Рэспублікі Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.