ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 25 студзеня 1999 г. N 29

 АБ ПРАВЯДЗЕННI III ЭТАПА УСЕБЕЛАРУСКАЙ
 ТУРЫСЦКА-КРАЯЗНАЎЧАЙ ЭКСПЕДЫЦЫI НАВУЧЭНЦАЎ "НАШ КРАЙ"

 У адпаведнасцi з Палажэннем аб Усебеларускай
турысцка-краязнаўчай экспедыцыi навучэнцаў "Наш край", якое
зацверджана пастановай калегii Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь N 5 ад 24.04.1992 i загадам Мiнiстэрства N 482 ад
21.12.1995, праведзены II этап экспедыцыi. Яго вынiкi сведчаць аб
пашырэннi краязнаўчага руху ў навучальна-выхаваўчых установах
рэспублiкi, што звязана з ажыццяўленнем комплекснага падыходу да
вырашэння праблем школьнага краязнаўства. Сумеснымi намаганнямi
ўстаноў адукацыi, грамадскiх арганiзацый, настаўнiкаў-краязнаўцаў
створаны належныя ўмовы для дынамiчнага развiцця ўсiх накiрункаў