ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 лістапада 2004 г. № 1372

Аб зацвярджэнні Пагаднення аб інфармацыйным забеспячэнні ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў

Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне аб інфармацыйным забеспячэнні ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, падпісанае ў г. Чалпон-Аце 16 красавіка 2004 года.

Даручыць Міністэрству замежных спраў накіраваць Выканаўчаму камітэту Садружнасці Незалежных Дзяржаў паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.