ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 ліпеня 2007 г. № 873

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Веславухава Міхаіла Мікалаевіча, намесніка начальніка Віцебскай мытні – начальніка Аршанскага мытнага паста, за шматгадовую плённую працу, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў і значны асабісты ўклад у развіццё мытнай службы рэспублікі;

Камарова Аляксандра Уладзіміравіча, старшыню Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта, за шматгадовую актыўную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё г. Наваполацка;

Крачко Аляксандра Іванавіча, генеральнага дырэктара Гродзенскага унітарнага прадпрыемства «Аблсельгастэхніка», за шматгадовую плённую працу і асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу;

Пяткевіча Пятра Мяфодзьевіча, старшыню Расонскага раённага выканаўчага камітэта, за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Расонскага раёна.