ЗАГАД МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 снежня 1999 г. № 743
Аб зацвярджэнні Палажэння аб органах аховы дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь
У адпаведнасці з даручэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 кастрычніка 1999 г. № 05/209-635 і ў мэтах забеспячэння дзяржаўных гарантый, аказання ўсебаковай дапамогі ў рэалізацыі правоў дзяцей, якія вызначаны Канвенцыяй ААН аб правах дзіцяці, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1993 г., № 33, ст. 430), іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзіць узгодненае з Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам працы, аблвыканкомамі і Мінскім гарвыканкомам Палажэнне аб органах аховы дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь (дадаецца).
2. Галоўнаму ўпраўленню сацыяльнай і выхаваўчай работы (Бутрым Г.А.) накіраваць гэты загад на прававую экспертызу ў Міністэрства юстыцыі.