ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 ліпеня 2007 г. № 913

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Астаповіча Мікалая Пятровіча, старшыню Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта, за шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Петрыкаўскага раёна;

Бутко Віктара Фёдаравіча, генеральнага дырэктара вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «МЗОР», за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у асваенне унікальнага станочнага абсталявання і забеспячэнне экспартна-арыентаванай вытворчасці;

Панарадава Уладзіміра Васільевіча, намесніка прарэктара па навуковай рабоце – начальніка навукова-даследчай часткі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць і вялікі асабісты ўклад у арганізацыю навуковых даследаванняў;