ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 ліпеня 2007 г. № 927

Аб камандзіраванні М.В.Анціхевіча ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 19 па 21 ліпеня 2007 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам» Анціхевіча Мікалая Віктаравіча для ўдзелу ў пасяджэнні рабочай групы па падрыхтоўцы Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб агульных прынцыпах супрацоўніцтва ў галіне вырабу і абароту цукру.