ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 лютага 2006 г. № 193

Аб зацвярджэнні Пратакола паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб парадку перасячэння беларуска-ўкраінскай дзяржаўнай граніцы грамадзянамі, якія пражываюць у прыгранічных раёнах, ад 12 снежня 1998 года

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пратакол паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб парадку перасячэння беларуска-ўкраінскай дзяржаўнай граніцы грамадзянамі, якія пражываюць у прыгранічных раёнах, ад 12 снежня 1998 года, які быў падпісаны ў г. Мінску 18 кастрычніка 2005 года.