Заўвагi да прыкладных штатных нарматываў медыцынскiх кадраў санаторных школ-iнтэрнатаў:

1. Акрамя таго, у санаторных школах-iнтэрнатах з медыцынскiмi аддзяленнямi для аздараўлення дзяцей з зоны радыяцыйнага забруджання (эндакрыналагiчным), для дзяцей з захворваннямi сардэчна-сасудзiстай сiстэмы (кардыярэўматалагiчным), органаў дыхання (пульманалагiчным), органаў стрававання (гастраэнтэралагiчным), псiханеўралагiчнымi захворваннямi (неўралагiчным), дзяцей з пачатковымi, малымi i зацiхаючымi формамi туберкулёзу (адпаведным аддзяленнем), з захворваннямi крывятворных органаў (гематалагiчным) i iншымі адпаведна ўводзiцца яшчэ па 1 пасадзе ўрачоў-спецыялiстаў: эндакрынолага, кардыёрэўматолага, пульманолага, гастраэнтэролага, неўрапатолага, фiзiятра, гематолага. У санаторных школах-iнтэрнатах для дзяцей, хворых скалiёзам, 1 пасада ўрача траўматолага-артапеда ўстанаўлiваецца з разлiку на 80 ложкаў.

Пасада загадчыка аддзялення ўстанаўлiваецца ў кожным аддзяленнi, якое мае не менш за 100 ложкаў адпаведнага профiлю, замест 0,5 пасады ўрача.