ЗАГАД МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 лютага 1999 г. № 40

Аб унясеннi дапаўненняў у Прыкладнае палажэнне аб агульнаадукацыйнай школе, Прыкладнае палажэнне аб вячэрняй (зменнай) агульнаадукацыйнай школе, Прыкладнае палажэнне аб прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы i змянення ў Прыкладнае палажэнне аб сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе

У мэтах удасканалення арганiзацыi выхаваўчай дзейнасцi ў навучальных i навучальна-выхаваўчых установах ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць дапаўненнi, якiя дадаюцца:

1.1. у Прыкладнае палажэнне аб агульнаадукацыйнай школе, зацверджанае загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь 28.06.1993 № 203 i зарэгiстраванае ў Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 03.11.1993 № 80/12, са змяненнямi, зацверджанымi загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь 03.06.1998 № 314 i зарэгiстраванымi ў Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 18.06.1998 № 2528/12;