1. Пасада ўрача-псiхатэрапеўта ўводзiцца ў школах-iнтэрнатах для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, для дзяцей з адхiленнямi ў паводзiнах i ў сем’ях якiх неспрыяльныя ўмовы жыцця.
2. Адпаведна наяўнасцi пасад медыцынскiх сясцёр фiзiятэрапеўтычнага кабiнета, iзалятара ўводзяцца пасады санiтарак. У школах-iнтэрнатах, якiя маюць iзалятар у адасобленым памяшканнi, устанаўлiваецца 2,3 адзiнкi пасады малодшай медыцынскай сястры па доглядзе за хворымi.
II. Педагагiчныя кадры, адмiнiстрацыйна абслуговы персанал
1. Колькасць штатных пасад вызначаецца дырэктарам школы-iнтэрната ў залежнасцi ад вучэбнага плана i з улiкам колькасцi груп, спецыфiкi кантынгенту выхаванцаў, умоў для iх навучання, выхавання, рэабiлiтацыi, аздараўлення, захавання iх жыцця.