ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 ліпеня 2007 г. № 937

Аб узнагароджанні В.У.Карпіцкага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, значны ўклад у справу абароны насельніцтва і тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару ўзнагародзіць першага намесніка Міністра па надзвычайных сітуацыях Карпіцкага Валянціна Уладзіміравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.