ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 ліпеня 2007 г. № 938

Аб падпісанні Пагаднення паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і тэлерадыёвяшчання Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне культуры

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Пагадзіцца з прапановай Міністэрства культуры, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пагаднення паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і тэлерадыёвяшчання Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне культуры.