УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 ліпеня 2007 г. № 365

Аб прысуджэнні ўстанове Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Рэдакцыя газеты «Советская Белоруссия» Ганаровага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

За асаблівыя дасягненні ў сацыяльна-культурным развіцці, аб’ектыўнае і ўсебаковае асвятленне пытанняў унутранай і знешняй палітыкі краіны прысудзіць установе Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Рэдакцыя газеты «Советская Белоруссия» Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.