ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 ліпеня 2007 г. № 962

Аб узвядзенні коннага помніка «Князь Усяслаў Брачыславіч» у г. Полацку

У мэтах развіцця гісторыка-культурнага асяроддзя г. Полацка як аднаго з вядучых турыстычных цэнтраў краіны, пашырэння існуючага манументальнага ансамбля помнікаў выдатным гістарычным дзеячам Беларусі Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прыняць прапанову Міністэрства культуры, узгодненую з Віцебскім аблвыканкомам і Полацкім гарвыканкомам, аб узвядзенні ў 2007 годзе коннага помніка «Князь Усяслаў Брачыславіч» у г. Полацку.

2. Прыняць да ведама, што аплата расходаў, звязаных з праектаваннем, вырабам і ўстаноўкай помніка «Князь Усяслаў Брачыславіч», плануецца за кошт спонсарскіх сродкаў і добраахвотных ахвяраванняў без выкарыстання бюджэтных сродкаў.