ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 жніўня 2007 г. № 610-ПСР3

Аб узнагароджанні Т.А.Ерохі, Р.С.Матульскага і В.У.Мыхлік Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь супрацоўнікаў дзяржаўнай установы «Нацыянальная бібліятэка Беларусі»:

Ероху Таццяну Анатольеўну – загадчыка аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання;

Матульскага Рамана Сцяпанавіча – дырэктара бібліятэкі;

Мыхлік Веру Уладзіміраўну – загадчыка сектара вядзення інфармацыйна-пошукавых моў у аддзеле вядзення нацыянальнай базы даных аўтарытэтных запісаў.