ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 ліпеня 2007 г. № 974

Аб камандзіраванні А.У.Азярца і Э.Ф.Таўпянца ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Лічыць камандзіраванымі у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) 24 ліпеня 2007 г. першага намесніка Міністра энергетыкі Таўпянца Эдуарда Фёдаравіча і 25 ліпеня 2007 г. – Міністра энергетыкі Азярца Аляксандра Уладзіміравіча для абмеркавання з кіраўніцтвам адкрытага акцыянернага таварыства «Газпром» пытанняў рэструктурызацыі запазычанасці за пастаўлены ў Рэспубліку Беларусь прыродны газ.