ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 ліпеня 2007 г. № 975

Аб камандзіраванні Ю.В.Жадобіна, В.П.Вегеры і М.К.Свораба ў г. Пскоў (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 1 па 4 жніўня 2007 г. у г. Пскоў (Расійская Федэрацыя) Старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Жадобіна Юрыя Віктаравіча і яго намеснікаў – начальніка галоўнага ўпраўлення контрразведвальнай дзейнасці Вегеру Віктара Паўлавіча і начальніка галоўнага ўпраўлення эканамічнай бяспекі і барацьбы з карупцыяй Свораба Мікалая Канстанцінавіча для ўдзелу ў сумесным пасяджэнні калегій Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі.