ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 жніўня 2007 г. № 1009

Аб узнагароджанні М.І.Барсук і У.А.Найдунова Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Барсук Марыю Іванаўну, начальніка галоўнага ўпраўлення знешняй эканамічнай палітыкі Міністэрства эканомікі, за шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, асабісты ўклад у распрацоўку і рэалізацыю знешнеэканамічнай палітыкі і прагнозных паказчыкаў эканамічнага развіцця рэспублікі;

Найдунова Уладзіміра Андрэевіча, намесніка Міністра эканомікі, за значны ўклад у забеспячэнне ўстойлівай і дынамічнай работы прамысловага і паліўна-энергетычнага комплексаў рэспублікі.