ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 31 снежня 1999 г. N 796

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРЫКЛАДНАГА ПАЛАЖЭННЯ АБ
 АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛАХ (КЛАСАХ) З ПАГЛЫБЛЕНЫМ
 ВЫВУЧЭННЕМ АСОБНЫХ ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАЎ, ЭСТЭТЫЧНЫМ
 I ФIЗКУЛЬТУРНА-СПАРТЫЎНЫМ УХIЛАМI
 ___________________________________________________________
 Утратил силу постановлением Министерства образования от 5
 декабря 2006 г. № 110 (зарегистрировано в Национальном
 реестре - № 8/16953 от 14.08.2007 г.) <W20716953> _

 У мэтах забеспячэння ўмоў для дыферэнцыраванага навучання
вучняў, авалодання iмi ведамi i ўменнямi па асобных вучэбных
прадметах на паглыбленым узроўнi, развiцця iнтэлектуальнага i
творчага патэнцыялу навучэнскай моладзi загадваю:

 1. Зацвердзiць Прыкладнае палажэнне аб агульнаадукацыйных
школах (класах) з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў,
эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным ухiламi (дадаецца).

 2. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (Фяськоў
М.С.) у 3-дзённы тэрмiн накiраваць вышэйадзначанае Палажэнне ў
Мiнiстэрства юстыцыi для прававой экспертызы.

 3. Кантроль за выкананнем дадзенага загаду ўскласцi на
намеснiка Мiнiстра Дыляна Г.Д.

 Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ

 ЗАЦВЕРДЖАНА
 Загад Мiнiстэрства адукацыi
 Рэспублiкi Беларусь
 31.12.1999 N 796

 ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ *)
 аб агульнаадукацыйных школах (класах) з паглыбленым
 вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным
 i фiзкультурна-спартыўным ухiламi

 ____________________________
 *) Прыкладнае палажэнне распаўсюджваецца толькi на дзяржаўныя
агульнаадукацыйныя школы.

 1. Агульныя палажэннi

 1.1. Школы (класы) з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных
прадметаў, эстэтычным (музычным, харавым, мастацкiм,
архiтэктурна-мастацкiм, харэаграфiчным, тэатральным,
агульнаэстэтычным) i фiзкультурна-спартыўным ухiламi забяспечваюць
вучням агульную сярэднюю адукацыю i паглыбленае авалоданне ведамi i
ўменнямi па прафiлюючых вучэбных дысцыплiнах, працоўную i
прафесiйную падрыхтоўку, развiццё творчых здольнасцей у адпаведнасцi
з iх iнтарэсамi i схiльнасцямi.

 1.2. У сваёй дзейнасцi школы (класы) з паглыбленым вывучэннем
асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным
ухiламi кiруюцца Прыкладным палажэннем аб агульнаадукацыйнай школе,
зацверджаным загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28
чэрвеня 1993 г. N 203 (рэг.N 80/12 ад 03.11.1993), дадзеным
Прыкладным палажэннем i iншымi прававымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

 1.3. Школы (класы) з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных
прадметаў, эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным ухiламi адкрываюцца,
рэарганiзуюцца i лiквiдуюцца органамi мясцовай улады ў парадку, якi
ўстаноўлены дзеючым заканадаўствам.

 1.4. Школы могуць мець адзiн або некалькi напрамкаў
паглыблення. Школы (класы) з паглыбленым вывучэннем замежнай мовы
адкрываюцца ў складзе падрыхтоўчага i I-ХI або VII-ХI класаў, iншых
вучэбных прадметаў - VIII-ХI, Х-ХI класаў; музыкi, харэаграфii,
выяўленчага мастацтва - падрыхтоўчага i I-IХ або падрыхтоўчага i
I-ХI класаў; архiтэктуры i выяўленчага мастацтва - V-ХI класаў;
тэатральнага мастацтва - падрыхтоўчага i I-ХI або VIII-ХI класаў;
фiзiчнай культуры - V-ХI класаў.

 1.5. Колькасць вучняў у класах з паглыбленым вывучэннем асобных
вучэбных прадметаў, эстэтычным ухiлам тая ж, што i ў масавых
агульнаадукацыйных школах. Асобныя класы з фiзкультурна-спартыўным
ухiлам могуць стварацца i пры меншай колькасцi вучняў у класе (не
менш як 12 чалавек).

 2. Парадак прыёму вучняў

 2.1. Залiчэнне вучняў у школы (класы) з паглыбленым вывучэннем
асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным
ухiламi праводзiцца адзiн раз у год на падставе пiсьмовай заявы
бацькоў вучняў або асоб, якiя iх замяняюць, i медыцынскай даведкi аб
стане здароўя вучняў, а ў школы (класы) з эстэтычным ухiлам - i па
вынiках конкурснага адбору камiсiяй, якая ацэньвае музычныя,
харэаграфiчныя, мастацкiя i артыстычныя здольнасцi паступаючых, у
класы з фiзкультурна-спартыўным ухiлам - па рэкамендацыi
дзiцяча-юнацкiх спартыўных школ.

 2.2. Правядзенне якiх-небудзь праверачных iспытаў пры
паступленнi дзяцей у школы (класы) з паглыбленым вывучэннем замежнай
мовы не дапускаецца.

 2.3. Пры наяўнасцi вакантных месцаў прыём вучняў можа
праводзiцца дадаткова на працягу вучэбнага года ва ўсе класы.

 2.4. Залiчэнне вучняў у школы (класы) з паглыбленым вывучэннем
асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным
ухiламi са школ таго ж тыпу праводзiцца без дадатковай праверкi
ведаў. У асобных выпадках у гэтыя школы (класы) могуць быць прыняты
вучнi з агульнаадукацыйных устаноў пры ўмове, што яны выяўляюць веды
i ўменнi па прафiлюючых прадметах у аб'ёме праграм адпаведнага
класа.

 2.5. У тых выпадках, калi колькасць жадаючых паступiць у VII
класы з паглыбленым вывучэннем замежнай мовы, у VIII i Х класы - з
паглыбленым вывучэннем iншых вучэбных прадметаў перавышае магчымасцi
прыёму, залiчэнне праводзiцца з улiкам вынiковых адзнак па
прафiлюючых прадметах за папярэднi клас. Правядзенне якiх-небудзь
экзаменаў пры гэтым не дапускаецца.

 3. Змест i арганiзацыя навучальна-выхаваўчага працэсу

 3.1. Школы (класы) з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных
прадметаў, эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным ухiламi працуюць па
вучэбных планах i праграмах з улiкам спецыфiкi школы (класа), якiя
зацвярджаюцца ў вызначаным парадку.
 Згодна з вучэбнымi планамi заняткi па цыклу прафiлюючых
дысцыплiн могуць быць як групавыя, так i iндывiдуальныя. Дзяленне
класаў на групы ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з вучэбнымi планамi
агульнаадукацыйных школ.

 3.2. Змест працоўнага навучання ў V-ХI класах школ з
паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным i
фiзкультурна-спартыўным ухiламi вызначаецца з улiкам канкрэтнага
профiлю.

 3.3. Школы могуць прыцягваць да работы выкладчыкаў вышэйшых i
сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, работнiкаў навукi i
культуры, трэнераў дзiцяча-юнацкiх спартыўных школ i клубаў фiзiчнай
падрыхтоўкi ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

 3.4. Пазакласная навучальна-выхаваўчая работа ў школах з
паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным i
фiзкультурна-спартыўным ухiламi будуецца з улiкам спецыфiкi
навучальнага працэсу гэтых школ.

 3.5. Бiблiятэкi школ дадзенага тыпу камплектуюцца, акрамя кнiг,
прадугледжаных для школьных бiблiятэк, вучэбнай,
навукова-папулярнай, мастацкай, даведачнай лiтаратурай, перыядычнымi
выданнямi па профiлю.

 3.6. Школы з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў,
эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным ухiламi павiнны мець кабiнеты i
iншыя памяшканнi ў адпаведнасцi з профiлем школы (класа),
абсталяваныя неабходнымi сродкамi навучання.

 3.7. Вучнi школ (класаў) з эстэтычным ухiлам, якiя паспяхова
здалi экзамены па прафiлюючых дысцыплiнах за курс базавай i сярэдняй
школы, атрымлiваюць дадаткова да асноўнага дакумента аб адукацыi
ўкладыш у яго з запiсам адзнак па спецыяльных прадметах.

 4. Педагагiчныя i iншыя работнiкi школы

 4.1. У школах з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных
прадметаў, эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным ухiламi штатная
колькасць работнiкаў уводзiцца ў адпаведнасцi з Тыпавымi штатамi
пачатковых, базавых i сярэднiх агульнаадукацыйных школ, якiя
зацверджаны загадам Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi
Беларусь ад 26 сакавiка 1996 г. N 109.
 У школах з эстэтычным ухiлам па ўзгадненнi з вышэйстаячымi
ўстановамi i фiнансавымi органамi можа быць уведзена пасада
настройшчыка музычных iнструментаў.

 4.2. Парадак i ўмовы прыёму i звальнення педагагiчных
работнiкаў школ з паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў,
эстэтычным i фiзкультурна-спартыўным ухiламi рэгулююцца
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
 Намеснiк дырэктара школы назначаецца з лiку асоб, якiя маюць
вышэйшую адукацыю адпаведна профiлю школы.
 Дырэктар школы з паглыбленым вывучэннем замежнай мовы
назначаецца з лiку асоб, якiя, як правiла, валодаюць замежнай мовай,
выкладаемай у школе.

 4.3. Настаўнiкi i намеснiкi дырэктараў школ з паглыбленым
вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, эстэтычным i
фiзкультурна-спартыўным ухiламi павышаюць сваю квалiфiкацыю па
спецыяльных праграмах ва ўстаноўленым парадку.
 ___________________________________________________________