ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 жніўня 2007 г. № 1040

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Жолудзя Анатолія Іванавіча, генеральнага дырэктара закрытага акцыянернага таварыства «Белспецэнерга», за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у арганізацыю рамонтна-будаўнічых работ на аб'ектах Беларускай энергетычнай сістэмы;

Маісеева Леаніда Сяргеевіча, дырэктара закрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Зара», Магілёўскі раён, за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у дасягненне высокіх паказчыкаў у сельскагаспадарчай вытворчасці;

Слясарчыка Пятра Фёдаравiча, дырэктара вытворчага рэспублiканскага унiтарнага торфапрадпрыемства «Усяж», за шматгадовую плённую працу, высокi прафесiяналiзм, значны асабiсты ўклад у развiццё тарфяной прамысловасцi Рэспублікі Беларусь;