ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 жніўня 2007 г. № 1042

Аб узнагароджанні М.Р.Вайценкова Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую працу ў галіне знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, плённую дзейнасць па развіццю міжнароднага супрацоўніцтва і ўмацаванню аўтарытэту дзяржавы на міжнароднай арэне ўзнагародзіць пасла па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Вайценкова Мікалая Рыгоравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.