ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 жніўня 2007 г. № 1081

Аб узнагароджанні Я.В.Мікульчыка Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую грамадскую дзейнасць, эфектыўную работу па арганізацыйнаму фарміраванню абласных, гарадскіх, раённых грамадскіх структур ваенных ветэранаў і далучэнне іх да грамадскай дзейнасці па падтрымцы палітычнага і эканамічнага курсу Рэспублікі Беларусь, накіраванага на ўмацаванне абароназдольнасці краіны, узнагародзіць лектара цэнтра ідэалагічнай работы дзяржаўнай культурна-дасуговай установы «Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» Мікульчыка Яўгена Васільевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.