ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 жніўня 2007 г. № 1097

Аб камандзіраванні П.І.Рагажэўскага ў г. Хартум (Рэспубліка Судан)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзiраваць з 7 па 11 верасня 2007 г. у г. Хартум (Рэспубліка Судан) першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рагажэўскага Пятра Іванавіча для ўдзелу ў першым пасяджэнні Беларуска-Суданскай міжурадавай камісіі па ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву.