ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 жніўня 2007 г. № 1106

Аб камандзіраванні І.А.Рачкоўскага ў гарады Растоў-на-Дану (Расійская Федэрацыя) і Астану (Рэспубліка Казахстан)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць Старшыню Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў Рачкоўскага Ігара Анатольевіча з 28 па 31 жніўня 2007 г. у г. Растоў-на-Дану (Расійская Федэрацыя) для ўдзелу ў рабочай сустрэчы кіраўнікоў пагранічных ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі і з 11 па 13 верасня 2007 г. у г. Астану (Рэспубліка Казахстан) для ўдзелу ў пасяджэнні Савета камандуючых Пагранічнымі войскамі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.