ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 жніўня 2007 г. № 1108

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Лапцёнка Ігара Мікалаевіча, намесніка Міністра інфармацыі, за шматгадовую плённую працу ў сістэме паліграфіі, значны асабісты ўклад у развіццё выдавецка-паліграфічнага комплексу рэспублікі;

Брашко Мікалая Мікалаевіча, начальніка ўпраўлення вытворча-тэхнічнага развіцця Міністэрства інфармацыі, і Чакалаву Юлію Васільеўну, намесніка дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Чырвоная зорка», за шматгадовую плённую працу ў сістэме паліграфіі, значны асабісты ўклад у распрацоўку і ўкараненне ў вытворчасць тэхналогій вырабу кніг па метаду Брайля.