ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 жніўня 2007 г. № 1119

Аб камандзіраванні В.А.Гайсёнка, В.Ю.Зайцава і В.Л.Філістовіча ў г. Стакгольм (Каралеўства Швецыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 5 па 8 верасня 2007 г. у г. Стакгольм (Каралеўства Швецыя) намесніка Міністра замежных спраў Гайсёнка Віктара Анатольевіча, першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў – начальніка штаба Зайцава Вадзіма Юр'евіча і намеснiка Міністра ўнутраных спраў Філістовіча Віктара Леанідавіча для ўдзелу ў пасяджэнні Агляднай сустрэчы на высокім узроўні Сёдэркопінгскага працэсу.