ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 жніўня 2007 г. № 620-ПСР3

Аб узнагароджанні супрацоўнікаў установы «Рэдакцыя газеты «Звязда» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у асвятленне пытанняў фарміравання і рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, плённую работу ў галіне журналістыкі ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Здановіча Уладзіміра Аляксандравіча – намесніка галоўнага рэдактара;

Клешчука Анатоля Віктаравіча – вядучага фотакарэспандэнта;

Расолька Надзею Анатольеўну – загадчыка аддзела па праблемах аховы здароўя;

Свідрыцкую Людмілу Браніславаўну – галоўнага бухгалтара;

Сланеўскага Анатоля Аркадзьевіча – намесніка галоўнага рэдактара;

Шчучэнку Ігара Рыгоравіча – рэдактара аддзела эканомікі – члена рэдакцыйнай калегіі.