ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І МІНІСТЭРСТВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 жніўня 2007 г. № 42/105

Аб прызнанні страціўшымі сілу загадаў-пастаноў Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з пунктам 2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 мая 2007 г. № 599 «Об утверждении Положения о непрерывном профессиональном обучении рабочих (служащих)» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЮЦЬ:

1. Прызнаць страціўшымі сілу:

загад-пастанову Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 1995 г. № 201/51 «Аб тыпавым палажэнні аб бесперапынным прафесійным навучанні рабочых» (зарэгістраваны ў Рэестры дзяржаўнай рэгістрацыі 16 чэрвеня 1995 г. № 952/12);

загад-пастанову Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 9 кастрычніка 1996 г. № 434/74 «Аб унясенні змяненняў у Тыпавое палажэнне аб бесперапынным прафесійным навучанні рабочых» (зарэгістраваны ў Рэестры дзяржаўнай рэгістрацыі 20 студзеня 1997 г. № 1723/12).